На падставе рашэння Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь 21 верасня ў Бабруйску прайшоў Адзіны дзень бяспекі.
У рамках адзінага дня бяспекі былі арганізаваны мерапрыемствы па навучанні працоўных калектываў (насельніцтва) бяспечнай эвакуацыі пры пажары (у тым ліку з практычнай адпрацоўкай планаў эвакуацыі), дзеянням ва ўмовах іншых надзвычайных і няштатных сітуацый, аказанні першай дапамогі.
Ратавальнікі Бабруйшчыны запрасілі ўсіх бабруйчан на буйнамаштабныя мерапрыемствы, асноўны акцэнт якіх традыцыйны – бяспека. Галоўная задача такога інтэнсіву-папярэджанне надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў і навучанню правілах паводзін ва ўмовах розных НС. Традыцыйна да работнікаў МНС далучыліся супрацоўнікі арганізацый "Чырвоны Крыж», "Бабруйскгаз", міліцыі, ДАІ і Дэпартамента аховы.
У рамках адзінага дня бяспекі прайшлі мерапрыемствы ў нашай установе дашкольнай адукацыі: гульні і заняткі з выхаванцамі па фарміраванні навыкаў бяспечных паводзін; навучанне супрацоўнікаў дзеянням ва ўмовах пажараў, іншых НС на аб'екце, аказанні першай дапамогі; трэніровачная эвакуацыя выхаванцаў і супрацоўнікаў з будынка ўстановы дашкольнай адукацыі.
Памятаеце! Бяспека-залог вашай паспяховай жыцця!


