14.10.23
"Дзень Маці-свята асаблівае самае, не выказаць усіх пажаданняў словамі!"

Самае высокае пакліканне жанчыны - быць мамай. "Мама" - першае слова, якое гаворыць дзіця. Яно гучыць аднолькава на большасці мовах свету. Мама - самы родны, самы каханы чалавек на свеце! Сярод шматлікіх свят, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень Маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым. У гэты дзень хочацца сказаць словы падзякі ўсім Маці, якія дораць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку. Гэтае свята поўнае душэўнай цеплыні, бо ўсе дзеці свету віншуюць самых дарагіх людзей на свеце - сваіх маці. Гэта такое свята, нібы ва ўсіх мам агульны дзень нараджэння.

Святкаванне Дня Маці стала ўжо добрай традыцыяй у нашай установе дашкольнай адукацыі. Праведзены розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню, галоўнай мэтай якіх з'яўляюцца выхаванне ў дзяцей кахання і павагі да мамы, сям'і, сваіх родных і блізкіх. Усе дзеці ўжо за тыдзень да гэтага свята сталі рыхтавацца да гэтага цудоўнага дня: праводзілі гутаркі пра блізкага і дарагога чалавека — маму, чыталі мастацкія творы пра маму, вучылі цудоўныя песні і вершы, малявалі партрэты любімых матуль і рыхтавалі ім падарункі, складалі апавяданні пра сваю маме, віншаванні і пажаданні.

Дзень маці-гэта яшчэ адна нагода павіншаваць нашых любімых мам, падзякаваць іх за дабрыню і ласку, пяшчотна абняць і пацалаваць. Колькі б добрых, добрых слоў мы не казалі нашым мамам, колькі б падстаў для гэтага ні прыдумалі, лішнімі яны не будуць.