04.11.23
"Мы зладзілі суботнік, усім хапае тут працы!"

4 лістапада працоўныя калектывы арганізацый і ўстаноў горада Бабруйска, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі прынялі актыўны ўдзел суботніку. На працягу тыдня прадстаўнікі прадпрыемстваў актыўна наводзілі парадак перад зімой, убіралі лістоту. Сумеснымі намаганнямі былі прыведзены ў належны стан уласныя, прылеглыя і замацаваныя тэрыторыі. Адмысловая ўвага была нададзена прыдарожным палосам, месцам адпачынку, паркам і скверам, помнікам і вайсковым пахаванням. Наведзены парадак на дваровых тэрыторыях жылых дамоў, пляцоўках часовага складзіравання цвёрдых камунальных адходаў.

Мерапрыемствы ў рамках суботніка былі праведзены і ў нашай установе дашкольнай адукацыі. Дабіцца чысціні і парадку лягчэй агульнымі намаганнямі! Такія суботнікі - добрая традыцыя напярэдадні святкавання Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі і перад надыходам зімы. Работы па навядзенні парадку будуць працягнуты і на наступным тыдні.