11 лістапада па ініцыятыве міжнароднай экалагічнай сеткі "Школьны праект па выкарыстанні рэсурсаў і энергіі" (School Project for Application of Resources and Energy, SPARE) аб'яўлена Днём энергазберажэння (International Day of Energy Saving). Рашэнне аб заснаванні даты было прынята ў красавіку 2008 года на міжнароднай нарадзе каардынатараў SPARE, якая праходзіла ў Казахстане. А ўжо ў лістападзе 2008 года свет адзначыў першы Дзень энергазберажэння. Гэтае свята атрымала статус міжнароднага, паколькі ўзяць удзел у праекце пажадалі каля 20 краін.
З 8 па 11 лістапада 2023 года дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарта ініцыяваў правядзенне штогадовай акцыі "Беларусь - энергаэфектыўная краіна" пад дэвізам "Уключай энергаэфектыўнасць!". Мэта правядзення мерапрыемства - павышэнне дасведчанасці насельніцтва аб магчымых спосабах і метадах павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў, у тым ліку і ў паўсядзённым жыцці ў быце, што з'яўляецца адной з важных мер у паляпшэнні дабрабыту грамадзян і эканамічнага росту краіны ў цэлым.
Улічваючы, што рацыянальнае спажыванне энергарэсурсаў залежыць ад мабілізацыі намаганняў абсалютна ўсіх, хто ўдзельнічае ў жыцці дзяржавы: грамадзян, дзяржаўных структур, устаноў аховы здароўя, навукі і культуры, адукацыі, іншых арганізацый і бізнес-супольнасцей, грамадскіх аб'яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі, Дэпартамент па энергаэфектыўнасці заклікае далучыцца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь - энергаэфектыўная краіна".
Энергію, часцей за ўсё, атрымліваюць за кошт спальвання выкапнёвага паліва (вугалю, нафтапрадуктаў, газу, торфу). Пры гэтым наносіцца ўрон навакольнаму асяроддзю: вычэрпваюцца неаднаўляльныя прыродныя рэсурсы, пры згаранні ў паветра трапляюць забруджвальныя рэчывы і парніковыя газы. Таму вельмі важна выкарыстоўваць энергію эфектыўна і імкнуцца да яе эканоміі. І меры рэсурсазберажэння - адмова ад залішніх пакупак, паўторнае выкарыстанне рэчаў, раздзельны збор і перапрацоўка адходаў, кампаставання і іншыя - могуць у гэтым дапамагчы. Энергазберажэнне выгадна эканамічна. Мерапрыемствы па эканоміі энергарэсурсаў у 2,5—3 разы таннейшыя, чым вытворчасць і дастаўка спажыўцам такой жа колькасці зноў атрыманай энергіі. Тым больш, што самыя простыя і элементарныя меры энергазберажэння даступныя кожнаму і могуць быць ужыты ў побыце фактычна паўсюдна.
У рамках гэтай акцыі з выхаванцамі нашай установы дашкольнай адукацыі былі праведзены разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці па тэме энергазберажэння (заняткі і гутаркі, разгляданні тэматычных ілюстрацый, дзяжурствы ў групах на прадмет эканоміі святла і вады, пазнавальна-практычная і выяўленчая дзейнасць). Выкарыстанне ў паўсядзённай дзейнасці элементаў, накіраваных на выхаванне навыкаў эканомных і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, а таксама аналіз тых ці іншых учынкаў садзейнічаюць развіццю ў дзяцей уяўленняў аб дабрыні, справядлівасці, беражлівасці, назапашваецца станоўчы вопыт паводзін у дзіцячым садку і дома. Усе разам мы зрабілі выснову, што эканомія нашых рэсурсаў залежыць толькі ад нас саміх.
