18.11.23
"Запрашаем на суботнік! Дарог кожны нам працаўнік!" (аб удзеле ў гарадскім суботніку)

У мэтах навядзення парадку і добраўпарадкавання 18 лістапада ў Бабруйску адбыўся гарадскі суботнік. Суботняй раніцай бабруйчане выйшлі на гарадскія вуліцы і на прылеглыя тэрыторыі прадпрыемстваў, каб навесці парадак і папрацаваць для добраўпарадкавання горада. Арганізацыі горада прывялі ў належны санітарны стан уласныя, прылеглыя і замацаваныя тэрыторыі. Таксама аб'ектамі суботніка сталі вуліцы, дваровыя тэрыторыі, скверы, паркі, будаўнічыя пляцоўкі, прамысловыя зоны. Далучыліся да суботніка і супрацоўнікі нашай установы дашкольнай адукацыі. Пры жаданні суботнік - гэта не толькі ўборка тэрыторыі, але і сумесная праца, зносіны і добры настрой. А яшчэ, чысціня і прыгажосць роднага садка - справа агульная!