09.12.23
Рэспубліканская акцыя "Бяспечны Новы год"

Пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўмаў з-за парушэння правілаў пажарнай бяспекі і неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. З мэтай папярэджання падобных надзвычайных сітуацый з 11 па 29 снежня пройдзе акцыя «Бяспечны Новы год!».

Першы этап - з 11 па 15 снежня. Работнікі МНС правядуць тэматычныя мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі, падчас якіх раскажуць правілы бяспекі ў перыяд зімовых канікулаў: як паводзіць сябе на лёдзе, як карыстацца піратэхнікай, хлапушкамі і бенгальскімі агнямі. Акрамя таго, хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць віктарыны, інтэрактыўныя гутаркі, паказ фільмаў і ролікаў, а таксама наглядна-выяўленчая прадукцыя.

З 18 па 22 снежня - падчас другога этапа акцыі - ратавальнікі з забаўляльна-інфармацыйнай праграмай адправяцца ў інтэрнаты, дзіцячыя дамы і дамы сямейнага тыпу, а таксама ў шматдзетныя сем'і. Прадстаўнікі службы 101 нагадаюць рабятам і іх бацькам аб асноўных правілах бяспекі.

У час заключнага этапу акцыі, з 26 па 29 снежня. Пажарны Дзед Мароз, Снягурка і іншыя казачныя персанажы наведаюць месцы продажу піратэхнічных вырабаў, лядовыя каткі і месцы з масавым знаходжаннем людзей, каб правесці прафілактычныя гутаркі з насельніцтвам. Ратавальнікі разам са сваімі вернымі казачнымі памочнікамі павіншуюць усіх з надыходзячымі святамі, нагадаюць правілы бяспекі, правядуць тэматычныя віктарыны, конкурсы і латарэі і раздадуць наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Далучайцеся і няхай Вашы навагоднія святы пройдуць бяспечна!