Сучаснае дзіця мала часу праводзіць у грамадстве дарослых (усё больш з тэлефонам, за кампутарам ці ў тэлевізара), рэдка чуе аповяды і казкі з вуснаў бацькоў. Чытанне з дзіцем твораў мастацкай літаратуры стала рэдкім заняткам у сучаснай сям'і. Таму заканамерныя тыя праблемы, з якімі сутыкаюцца бацькі і выхавацелі ў развіцці гаворкі дзяцей. Кніга заўсёды была і застаецца асноўнай крыніцай фармавання правільнай гаворкі дзіцяці дашкольнага ўзросту. Мастацкая літаратура ўзбагачае не толькі інтэлект, слоўнікавы склад, але і прымушае думаць, разважаць, фарміруе вобразы, дазваляе фантазіраваць, развівае асобу гарманічна і рознабакова. Гэта павінны ўсведамляць, у першую чаргу, дарослыя, бацькі і педагогі, якія займаюцца выхаваннем дзіцяці, і прывіваць яму любоў да мастацкай літаратуры.
Выкарыстоўваючы разнастайныя формы работы з мастацкай літаратурай, вар'іруючы ў сваёй рабоце формамі і метадамі азнаямлення дзяцей з мастацкай літаратурай, выхавальнік д/о становіцца актыўным удзельнікам працэсу маўленчага развіцця дзяцей. У рамках рэалізацыі гадавой задачы работы ўстановы дашкольнай адукацыі па развіцці маўлення выхаванцаў праз творы мастацкай літаратуры прайшлі калектыўныя прагляды форм работы з выхаванцамі. Мастацкая літаратура дае цудоўныя ўзоры літаратурнай мовы. У апавяданнях дзеці спазнаюць лаканізм і дакладнасць мовы; у вершах – музычнасць, напеўнасць, рытмічнасць гаворкі; у казках - трапнасць, выразнасць. З кнігі выхаванцы даведаюцца шмат новых слоў, вобразных выразаў, іх гаворка ўзбагачаецца эмацыйнай і паэтычнай лексікай. Творы мастацкай літаратуры і на сучасным этапе з'яўляюцца важнай крыніцай і сродкам развіцця ўсіх бакоў маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту.






