29.11.23
"1 снежня - сусветны Дзень барацьбы са СНІДам"

Згодна з глабальнай статыстыкай СААЗ, на планеце жыве больш за 39 мільёнаў чалавек, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту (ВІЧ). За гады эпідэміі ад хвароб, звязаных з ВІЧ-інфекцый, памерла больш за 40 мільёнаў чалавек.

У Рэспубліцы Беларусь з дыягназам "ВІЧ-інфекцыя" пражываюць больш за 24 тысячы чалавек. За апошнія 5 гадоў штогод у краіне рэгіструецца каля 2 тысяч новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. Найбольшая колькасць новых выпадкаў рэгіструецца сярод мужчын і жанчын ва ўзросце ад 30 да 49 гадоў, пераважае палавы шлях перадачы ВІЧ, які складае больш за 80% ад усіх выпадкаў, якія рэгіструюцца. На сённяшні дзень у нашай краіне забяспечаны ўніверсальны доступ пацыентаў з ВІЧ-інфекцыяй да антырэтравіруснай тэрапіі, дзякуючы якой павялічана працягласць і палепшана якасць жыцця людзей, якія жывуць з ВІЧ. Акрамя лячэбных уласцівасцяў, антырэтравірусная тэрапія валодае і прафілактычным эфектам: пацыенты, якія падтрымліваюць невызначаную вірусную нагрузку, не перадаюць ВІЧ сваім палавым партнёрам.

Рэспубліка Беларусь нязменна праводзіць актыўную палітыку ў сферы супрацьдзеяння распаўсюджванню ВІЧ/СНІДу. У рамках нацыянальных мер у адказ на распаўсюджванне ВІЧ-інфекцыі рэалізуецца Дзяржаўная праграма "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека", у якой вызначаны мерапрыемствы, уключаючы меры па ўключэнню ў праграмы лячэння ўсіх людзей, якія жывуць з ВІЧ, у тым ліку з ключавых груп насельніцтва, найбольш уразлівых у дачыненні да ВІЧ-інфекцыі. Для зніжэння распаўсюджвання ВІЧ у групах павышанай рызыкі ў Беларусі рэалізуюцца спецыяльныя прафілактычныя праграмы з даказанай эфектыўнасцю: апіоідная замяшчальная тэрапія, праграмы абмену іголак і шпрыцаў, кансультаванне і тэсціраванне на ВІЧ, сацыяльнае суправаджэнне для ўключэння ў сістэму аказання медыцынскай дапамогі ў сувязі з ВІЧ. Прафілактычныя праграмы рэалізуюцца на базе дзяржаўных арганізацый аховы здароўя і недзяржаўных некамерцыйных ВІЧ-сэрвісных арганізацый.

У бягучым годзе Сусветны дзень барацьбы са СНІДам праходзіць пад дэвізам "Лідэрства - супольнасцям". Слоган "Лідэрства - супольнасцям" будзе гучаць не толькі 1 снежня. Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь пройдуць інфармацыйна-асветніцкія мерапрыемствы (акцыі, флэш-мобы, ток-шоу, выставы, конкурсы), накіраваныя на прыцягненне ўвагі да праблемы ВІЧ-інфекцыі. У гэтых мерапрыемствах прымуць удзел спецыялісты ўстаноў аховы здароўя, адукацыі і іншых ведамстваў, прадстаўнікі недзяржаўных некамерцыйных арганізацый і валанцёры.