16.12.23
Аб удзеле ў навагоднім шэсці Дзядоў Марозаў і Снягурак

Па цэнтральных вуліцах Бабруйска 16 снежня 2023 года адбылося традыцыйнае тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак, а таксама іншых казачных персанажаў. Шэсце казачных персанажаў - адно з самых яркіх і любімых жыхарамі Бабруйска мерапрыемстваў. Напярэдадні Калядаў і Новага года яно зараджае добрым настроем і задае тон усёй наступнай святочнай праграме. Героі навагодняга свята прайшлі па вуліцы Сацыялістычнай (ад тэатра імя У.І. Дуніна-Марцінкевіча), затым павярнулі на вуліцу ім. М.Горкага, а потым адправіліся на цэнтральную плошчу горада ім. У.І.Леніна, дзе і адбылася цырымонія запальвання агнёў на галоўнай ёлцы горада. Традыцыйна ў навагоднім шэсці прынялі ўдзел супрацоўнікі нашай установы дашкольнай адукацыі. Бо адчуванне чарадзейства і стварэнне навагодняй атмасферы залежыць ад кожнага з нас. Жыхароў горада вітаў жывы сімвал адыходзячага года. Было падрыхтавана шмат сюрпрызаў, напрыклад: вясёлы флэшмоб – жартоўная прэзентацыя Дзядоў Марозаў, а таксама іншыя канцэртныя выступленні. Забавы для ўсіх узростаў знайшлі і дзеці любога ўзросту, і дарослыя.