20.12.23
"Я малюю фарбамі зіму на палатне, белыя сняжынкі кружацца ўсюды..."

Зіма - выдатны час года! Усё жывое замірае ў моцным сне, прырода спіць, накрыўшыся белым футрам… Зіма – гэта заўсёды і свята для дзяцей: катанне на санках, гульні ў снежкі, лепка снегавікоў і шмат іншага. А яшчэ - гэта час, калі можна ўдосталь маляваць, бо маляванне - дно з любімых дзіцячых заняткаў. У дзяцей вельмі багатая фантазія, яны могуць намаляваць што заўгодна. Тым больш што зімовая тэматыка - поле для палёту фантазіі, мастацкай творчасці дарослых і дзяцей. Перадаць прыгажосць зімовай пары года ў малюнках можна рознымі спосабамі і матэрыяламі. Якія самыя любімыя персанажы зімой - снегавік, заснежаныя елкі, Дзед Мароз і навагоднія ўпрыгожванні. Галоўнае, каб было натхненне і жаданне адлюстраваць усё хараство зімушкі-зімы. У рамках тэматычнага тыдня нашы хлопцы стварылі цудоўныя карціны на зімовую тэму, у якіх паспрабавалі адлюстраваць гэтую чароўную і казачную пару года. Разглядаючы малюнкі, быццам здзяйсняеш шпацыр па зімовым лесе і адчуваеш свежасць зімовага паветра. Дзякуй нашым юным мастакам за падораны снежна-навагодні настрой!