Выдатная пара года - зіма! Выдатная яна і тым, што абуджае фантазію, уяўленне. Гледзячы на гэтую беласнежную прыгажосць, хочацца тварыць! Напярэдадні Калядаў, па традыцыі, у нашым дзіцячым садзе праходзіць выстава вырабаў, дзе можна ўбачыць сапраўды незвычайныя творы. Мэта мерапрыемства: стварэнне неабходных умоў для творчай актыўнасці ўсіх удзельнікаў, садзейнічанне і ўмацаванне сувязей дзіцячага сада і сям'і, стварэнне святочнай, чароўнай, навагодняй атмасферы. Для дзяцей і бацькоў - аматараў майстраваць, фантазіраваць, тварыць - гэтая выстава была асабліва цікавая! Разнастайныя ялінкі, пацешныя снегавікі, заснежаныя домікі, грацыёзная Снягурка і сімвалы года, беласнежныя зайчыкі, трусы - усё зроблена рукамі нашых дзяцей і бацькоў. Навагоднія і зімовыя сюжэты сямейнай творчасці ўпрыгожылі фае дзіцячага сада і ўнеслі непаўторны элемент у навагодні інтэр'ер!
Выказваем падзяку ўсім бацькам, якія прынялі ўдзел у выставе «зімовых» вырабаў!






