У перыяд навагодніх і калядных свят жадаецца адчуваць усю радасць і цеплыню, якія ўласцівыя гэтым святам. І акунуцца ў гэтыя настроі ў перыяд канікулаў можна з дапамогай дэкору, будзем выразаць і ляпіць. У рамках тэматычнага тыдня вырашылі зрабіць казачныя зімовыя домікі ў тэхніцы арыгамі. Тым больш натхненне можна атрымаць на выставе навагодніх творчых работ з удзелам бацькоў у холе 1-га паверха нашай установы дашкольнай адукацыі. Складаць фігуркі арыгамі з паперы для дзяцей з'яўляецца нейкім чараўніцтвам і вельмі карысным заняткам. У такой дзейнасці ў дзяцей фарміруюцца ўменні дзейнічаць у адпаведнасці са слоўнымі інструкцыямі выхавацеля, развіваюцца дробная маторыка, творчыя здольнасці і фантазія, мастацкі густ. Выхавальнік д/о Анастасія Аляксандраўн Русак працягнула знаёміць дзяцей са спосабамі тэхнікі папяровай скульптуры; фармавала ўменне згінаць ліст паперы па лініях згіну шаблону і рабіць з яго аб'ёмныя прадметы, актывізавала ўяўленне дзяцей. Выконваючы канструяванне, у рабят развівалася ўвага, назіральнасць; дробная маторыка рук; удасканальваліся навыкі працы з нажніцамі і паперай; развівалася ўменне эканомна расходаваць матэрыял. Вынікам праведзенай працы сталі выдатныя вырабы.

