26.01.24
"Радзіма - край наш родны, неба прастор блакітны!..." (аб правядзенні бацькоўскіх збораў)

У сучасных умовах, калі адбываюцца найглыбокія змены ў жыцці грамадства, адным з галоўных кірункаў працы з падрастаючым пакаленнем становіцца патрыятычнае выхаванне. Цяпер узнікае неабходнасць вярнуцца да лепшых традыцый нашага горада, да яго векавых каранёў, да такіх паняццяў, як род, сваяцтва, Радзіма. У дзіцячыя гады фарміруюцца асноўныя якасці чалавека, таму важна насычыць успрымальную душу дзіцяці ўзвышанымі чалавечымі каштоўнасцямі, зарадзіць цікавасць да гісторыі Беларусі. Пачуццё Радзімы развіваецца ў дзіцяці з стаўлення да сям'і, да самых блізкіх людзей - да маці, бацьку, бабулі, дзядулі. Дзецям дашкольнага ўзросту неабходна ведаць і вывучаць культуру сваіх продкаў. Менавіта акцэнт на веданне гісторыі народа, яго культуры дапаможа ў далейшым з павагай і цікавасцю ставіцца да культурных традыцый іншых народаў. У рамках рэалізацыі асноўных напрамкаў дзейнасці ў нашай установе дашкольнай адукацыі праходзяць групавыя бацькоўскія сходы на тэму: "Роля сям'і ў выхаванні патрыятычных пачуццяў у дзяцей дашкольнага ўзросту". Выхавацелі сярэдняй групы № 9, Надзея Георгіеўна Каранкевіч і Вікторыя Яўгенаўна Даражынская, зрабілі спробу далучыць бацькоў да адказнай тэмы праз выкарыстанне актыўных форм працы: праблемная сітуацыя, відэаролік з выказваннямі дзяцей на дадзеную тэму, гульні, творчыя заданні, відэапрэзентацыя. Бацькам было прапанавана паглядзець і праслухаць разважанні сваіх дзяцей на тэму, што такое сям'я, якія сямейныя традыцыі і святы адзначаюць дома, і затым абмеркаваць, якія сямейныя традыцыі садзейнічаюць фарміраванню культурных і маральных паводзін дзяцей, пазітыўнага члена грамадства. Таксама падчас рашэнняў разнастайных творчых заданняў разам з бацькамі ўзгадалі славутасці роднага горада, некаторыя культурныя каштоўнасці беларускага народа, дзяржаўныя і прыродныя сімвалы Рэспублікі Беларусь.

У заключэнні неабходна адзначыць, што патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення - гэта наша агульная задача. Бо якім будзе наш заўтрашні дзень, заўтрашняе грамадства, якія ў ім будуць пераважаць маральныя каштоўнасці - залежыць у пэўнай меры ад нас, дарослых: бацькоў і педагогаў. І вырашаць гэтую задачу трэба сёння, зараз, разам!