15.03.24
"Канстытуцыя - закон адмысловы, галоўны для краіны і для людзей!"

15 сакавіка 2024 года - 30 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - Асноўны закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы, і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін. Развіццё краіны магчыма толькі тады, калі ў ёй ёсць Асноўны Закон.

Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года. Яна ўпершыню ў гісторыі беларускай дзяржаўнасці замацавала статус рэспублікі як унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, дзе прадугледжана пасада Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Канстытуцыя 1994 года дзейнічае са зменамі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскіх рэферэндумах 24.11.1996 г., 17.10.2004 г. і 27.02.2022 г.

Трэці рэферэндум быў праведзены па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.ГЛукашэнкі. Было прапанавана змяніць 83 артыкулы, дапоўніць тэкст кіраўніком аб Усебеларускім народным сходзе і 11 новымі артыкуламі. Былі сфармуляваны нормы, якія вызначаюць статус, парадак фармавання і паўнамоцтвы Усебеларускага народнага сходу, які стаў вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя.

«Мы стварылі і прынялі ўнікальны прававы дакумент. У ім спалучаюцца традыцыі і інавацыі, народаўладдзе, адзінства кіравання. Без ілжывай сціпласці яго можна назваць Канстытуцыяй будучыні», - заявіў беларускі лідэр. Абноўлены Асноўны закон уступіў у сілу 15 сакавіка 2022 года - у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, дастойнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.

З дзецьмі нашай установы дашкольнай адукацыі праведзены ўрачыстая лінейка з праслухоўваннем гімна Рэспублікі Беларусь, заняткі і тэматычныя гутаркі аб родным краі, падчас якіх дзеці пазнаёміліся з Канстытуцыяй нашай дзяржавы, а таксама з кнігамі, прысвечанымі Беларусі і яе грамадзянам. Разам з хлопцамі адзначылі, што веданне Канстытуцыі з'яўляецца неабходным для кожнага грамадзяніна нашай краіны.