19 сакавіка 2024 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы садок № 82 г. Бабруйска" адбыўся справаздачна-выбарны сход першаснай прафсаюзнай арганізацыі. У рабоце сходу прыняла ўдзел галоўны спецыяліст гарадской арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі - Піваварчык Жанна Георгіеўна. На сходзе былі падведзены вынікі работы пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі за 5 гадоў, заслуханы даклады старшыні ППА (Наталлі Уладзіміраўны Базулька), рэвізійнай камісіі і іншыя пытанні. Выбраны старшыня ППА, яго намеснік, рэвізійная камісія, старшыня рэвізійнай камісіі, грамадскі інспектар па ахове працы пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і дэлегат на справаздачна-выбарную канферэнцыю арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі г. Бабруйска. Праца прафсаюзнага камітэта прызнана здавальняючай, намечаны мэты для далейшай работы.

