01.04.24
"У здаровым целе - здаровы дух!"(аб удзеле ў гарадской спартакіядзе, прысвечанай 120-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі)

У суботу, 30 сакавіка, на базе ДУА "Сярэдняя школа № 35 г.Бабруйска імя П.І.Батава" адбылася гарадская спартакіяда сярод работнікаў устаноў адукацыі г. Бабруйска, прысвечаная 120-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі. Згодна з пададзенымі заяўкамі ў спаборніцтвах па трох відах праграмы спартакіяды прынялі ўдзел больш за 150 членаў прафсаюза.Спартакіяда арганізавана з мэтай папулярызацыі фізкультурна-аздараўленчай работы ў прафсаюзных арганізацыях устаноў адукацыі, здаровага ладу жыцця сярод членаў прафсаюза; уцягвання большай колькасці прафсаюзных арганізацый у спартыўна-аздараўленчыя мерапрыемствы; выяўленне наймацнейшых спартсменаў для ўдзелу ў абласной спартакіядзе.Спартакіяда была арганізавана па наступных відах спорту: дартс, плаванне, стральба.

Традыцыйна ў спартакіядзе прынялі ўдзел супрацоўнікі ДУА «Дзіцячы сад № 82 г.Бабруйска»: Алена Уладзіміраўна Шкадровіч, Алена Уладзіміраўна Цішкова, Ілона Якаўлеўна Пасюра, Юрый Уладзіміравіч Казлоў - пад кіраўніцтвам старшыні ППА ўстановы адукацыі Наталлі Уладзіміраўны Базулькі. Нашы ўдзельнікі выступілі ва ўсіх відах спаборніцтваў, паказаўшы сваю смеласць, знаходлівасць, волю і здаровы дух! Калектыў установы дашкольнай адукацыі выказвае падзяку нашым удзельнікам спартакіяды за праяўленую спартыўную ініцыятыву і актыўную жыццёвую пазіцыю!

"Спорт дорыць нам энергію здароўя, зацятасць, сілу духу, прыгажосць!

Спорт вучыць нас на свет глядзець з любоўю, у рэальнасць увасабляць сваю мару!"