Прафесія педагога адрозніваецца шэрагам спецыфічных асаблівасцей, галоўнай з якіх з'яўляецца безумоўныя зносіны з дзецьмі і бацькамі, а таксама валявы стымул, які пастаянна падахвочвае да практычнай педагагічнай дзейнасці. Адукацыйная дзейнасць выхавацеля дашкольнай адукацыі патрабуе творчасці, актыўнага функцыянавання свядомасці, пастаяннай работы над сабой, удасканалення і папаўнення ведаў, што часта прыводзіць да эмацыйнага перанапружання. Таму выхавальнікі больш за іншых работнікаў установы дашкольнай адукацыі схільныя да прафесійнага выгарання, паколькі яны пастаянна ўзаемадзейнічаюць з дзецьмі і іх бацькамі. Важна займацца прафілактыкай выгарання, каб захаваць іх цікавасць да працы і эмацыйнае здароўе. загадзя папярэдзіць узнікненне сіндрому эмацыйнага выгарання. У гэтым можа дапамагчы педагог-псіхолаг установы адукацыі. На працягу навучальнага года педагог-псіхолаг нашай установы дашкольнай адукацыі, Вольга Аляксандраўна Піскунова, праводзіць з педагогамі серыю педагагічных мерапрыемстваў (трэнінгі, семінар, педагагічныя і псіхалагічныя гульні, практыкаванні і г.д.), накіраваных на зняцце псіхаэмацыйнага напружання, развіццё пазітыўнага мыслення, разуменне сваіх моцных і слабых бакоў, згуртаванне педагагічнага калектыву і стварэнне сітуацый, калі чалавек бачыць падтрымку ў навакольных людзях.
На сённяшні дзень псіхалагічных метадаў, накіраваных на выпрацоўку і захаванне эмацыйных рэзерваў у арганізме, неабходных якасцей і навыкаў у педагога, дастаткова. Аднак яны строга індывідуальныя, і неабходна шукаць тыя, якія дапамагаюць менавіта вам. І галоўнае ў тым, каб навучыцца кожнаму з нас кіраваць сваімі пачуццямі і знаходзіць менавіта свае сродкі самарэгуляцыі.




