12 красавіка - Дзень касманаўтыкі, сусветнае свята, усталяванае ў гонар першага палёту чалавека ў космас. Асабліва ён стаў запамінальным і важным для нашай дзяржавы ў сувязі з 14-сутачнай касмічнай экспедыцыяй (старт 23 сакавіка 2024 года) да Міжнароднай касмічнай станцыі ў складзе асноўнага экіпажа першай беларускі Марыны Васілеўскай.
12 красавіка прайшоў тэматычны дзень у нашай установе дашкольнай адукацыі. Для пашырэння дзіцячага кругагляду былі выкарыстаны ілюстрацыі аб планетах, касманаўтах, сузор'ях. У гутарках з педагогамі дзеці ўспомнілі чалавека, першым які пакарыў касмічныя прасторы, - Юрыя Гагарына, і першую жанчыну-касманаўта Валянціну Церашкову. Аб тым, як чацвераногія сябры чалавека праклалі шлях да зорак, аб планетах, вялікіх і маленькіх. Свае веды і паказы дзеці замацавалі ў творчых работах.
Дашкольны ўзрост - важнейшы перыяд станаўлення асобы дзіцяці. Вельмі важна, што такія мерапрыемствы выклікаюць у дзяцей цікавасць да навукі і даследчай дзейнасці, садзейнічаюць развіццю патрыятычных пачуццяў, дазваляюць дзецям усвядоміць асабістае дачыненне да грамадскага жыцця. Даведаўшыся аб адкрыццях у галіне гэтай навукі, дзеці прасякаюцца пачуццём гонару і павагі да сваёй краіны, яе культуры, суайчыннікам, якія ўпарта імкнуцца да мэты, з невычэрпнай моцай пазнання і гарачай любоўю да Зямлі.



