20.04.24
"Удзельнічаем у рэспубліканскім суботніку 2024"

Нават адзін чалавек, калі працуе адказна і з душой, здольны зрабіць нямала. А калі за працу ўзяцца разам, вынік, канешне ж, будзе маштабным і ўражлівым. Праводзіць у красавіку рэспубліканскі суботнік - добрая традыцыя нашай суверэннай краіны. Штогод удзельнікамі рэспубліканскага суботніка становяцца каля 3 мільёнаў грамадзян. Грошы, заробленыя ў гэты дзень, заўсёды выкарыстоўваюцца на агульнае дабро - ад уладкавання інфраструктуры і закупкі абсталявання для медыцынскіх устаноў да рэканструкцыі мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і вайсковай славы.

20 красавіка ў нашым горадзе, як і па ўсёй краіне, стартаваў рэспубліканскі суботнік. У гэты дзень беларусы добраўпарадкоўвалі і прыводзілі ў належны стан аб'екты і тэрыторыі населеных пунктаў, гісторыка-культурныя каштоўнасці, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, пахаванні воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны. Таксама суботнік праводзіўся на працоўных месцах, у тым ліку і супрацоўнікамі нашай установы адукацыі на тэрыторыі дзіцячага сада. Праца аб'ядноўвае людзей. Кожны прыўносіць свой уклад у добраўпарадкаванне вуліцы, мікрараёна, горада. Разам мы зробім наш Бабруйск яшчэ цудоўнейшым месцам для жыцця, працы і адпачынку.