А.С.Макарэнка: "Як бы чалавек паспяхова не скончыў педагагічную ВНУ, як бы яна не была таленавітая, а калі не будзе вучыцца на досведзе, ніколі не будзе добрым педагогам, я сам вучыўся ў больш старых педагогаў..."
Адной з першарадных задач калектываў устаноў адукацыі становіцца ўсялякая падтрымка маладых спецыялістаў, якія выбіраюць нялёгкі шлях выхавацеля дашкольнай адукацыі. Усеагульная задача педагогаў - дапамагчы маладым спецыялістам адаптавацца ў новым калектыве, зрабіць так, каб яны не расчараваліся ў выбраным шляху. У сваім прафесійным станаўленні малады спецыяліст праходзіць некалькі этапаў: адаптацыя ў новым калектыве, далей - працэс развіцця прафесійных уменняў, назапашвання вопыту, пошуку лепшых метадаў і прыёмаў работы з выхаванцамі, фарміравання свайго стылю ў рабоце. Педагог вывучае вопыт работы калег сваёй установы і іншых устаноў адукацыі, павышае сваё прафесійнае майстэрства, наведваючы адкрытыя гарадскія мерапрыемствы: метадычныя аб'яднанні выхавальнікаў, творчыя справаздачы і г.д. 22 красавіка на базе нашай установы дашкольнай адукацыі былі арганізаваны чарговыя заняткі школы маладога выхавацеля Першамайскага раёна г.Бабруйска па тэме: «Арганізацыя працы з выхаванцамі па адукацыйнай галіне: «Мастацкая літаратура» ва ўстанове дашкольнай адукацыі». З дапамогай выкарыстання актыўных метадаў і прыёмаў работы былі сістэматызаваны прафесійныя веды педагогаў па зместу вучэбнай праграмы (у частцы дадзенай адукацыйнай вобласці), актывізаваны асноўныя метадычныя і практычныя кампаненты работы выхавацеля дашкольнай адукацыі з выхаванцамі ў ходзе рэалізацыі адукацыйнай вобласці.
Спадзяемся, што разнастайныя формы работы з маладымі спецыялістамі садзейнічаюць развіццю пазнавальнай цікавасці да прафесіі, актыўнаму асваенню прыёмаў работы з дзецьмі і іх бацькамі, аказваюць станоўчы ўплыў на рост прафесійнай дзейнасці.

