У Бабруйску 1 мая ў гонар свята Працы адбыўся велапрабег, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі гарадской улады, жыхары нашага горада, члены працоўных калектываў разнастайных прадпрыемстваў і арганізацый горада, устаноў адукацыі і аховы здароўя. Першамайскі велапрабег стаў традыцыйным у Бабруйску. У гэты святочны дзень ён сабраў тысячы ўдзельнікаў, якія праехалі па знаёмым ужо маршруце. Старт адбыўся пасля ўскладання кветак да Брацкай магілы воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў ("Вечны агонь"), а завяршыла свой шлях вяло калона - на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. У гэтым святочным велапрабегу пад кіраўніцтвам загадчыка ўстановы, Таццяны Сяргееўны Рыжанковай, прынялі ўдзел і супрацоўнікі ДУА «Дзіцячы сад № 82 г.Бабруйска»: Алена Віктараўна Цішкова, Надзея Міхайлаўна Гупала, Крысціна Уладзіміраўна Аляксеева, Ілона Якаўна Пасюра, Дыяна Валер'еўна Бажонак, Ангеліна Андрэеўна Лук'яненка. Усе атрымалі выдатны настрой і шмат пазітыўных эмоцый! Пасля заканчэння Бабруйскага велапрабегу ўдзельнікі сталі ў сімвалічны надпіс: «Слава працы».




