10.05.24
"Мы аб вайне вершамі гаворым!" (аб удзеле ў раённым відэа чэленджы вершаў, прымеркаваным да святкавання Дня Перамогі)

Вершы пра вайну - гэта не толькі паэтычная, але і гістарычная спадчына. Менавіта дзякуючы літаратурным творам мы можам даведацца пра тое, што перажылі нашыя продкі ў суровыя ваенныя гады. Чытаючы вершы аб вайне, мы разам з іх героямі перажываем гэтыя горкія падзеі і вучымся берагчы мір.
Выхаванцы старэйшай групы нашай установы дашкольнай адукацыі, (пад кіраўніцтвам крэатыўнага педагога Алены Уладзіміраўны Шкадровіч) напярэдадні свята Перамогі, прынялі ўдзел у раённым чэленджы "Мы пра вайну вершамі гаворым", прымеркаваным да святкавання Дня Вялікай Перамогі ў Айчыннай вайне. Удзельнікам чэленджа было прапанавана запісаць відэаролікі верша пра Перамогу.

Няхай памяць аб вялікай Перамозе назаўжды застанецца ў нашых сэрцах!

Выказваем падзяку нашым хлопцам, Сафіі і Уладзіміру, іх бацькам і Алене Уладзіміраўне за актыўную творчую пазіцыю і ўдзел у святочным чэленджы!

Верш Андрэя Усачова "Што такое Дзень Перамогі" расказвае Сафія Каспарава, выхаванка старэйшай групы № 10.

Клікнуць на карцінку

Верш "Ліст салдата" расказвае Уладзімір Савельеў, выхаванец старэйшай групы № 5.

Клікнуць на карцінку