Ужо стала добрай традыцыяй у нашым горадзе праводзіць аўтапрабег "Дзякуй дзеду за Перамогу!", прысвечаны святу 9 мая. Аўтапрабег арганізоўваецца з 2014 года. І кожны раз бабруйчане напаўняюць яго новымі яркімі падзеямі. Гэтае мерапрыемства аб'ядноўвае людзей розных узростаў, якія аддаюць даніну памяці ўсім, хто аддаў сваё жыццё за мірнае і чыстае неба Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Збор удзельнікаў і пабудова аўтакалоны прайшлі за «Бабруйск-Арэнай» на вуліцы Карла Апермана. Аўтамабілі і матацыклы ўсіх масцяў былі ўпрыгожаны флагамі, святочнымі стужачкамі, фатаграфіямі продкаў. Ад месца збору аўтакалона адправілася па маршруце: вуліца Карбышава - мемарыяльны комплекс «Курган Славы» в. Сычкава. Тут бабруйчане ўсклалі кветкі да помніка і запусцілі ў неба паветраныя шарыкі. Зваротны маршрут аўтапрабегу пралягаў да помніка ў гонар воінаў-вызваліцеляў на вуліцы Мінскай.
У святочным аўтапрабегу прыняла ўдзел супрацоўніца нашай установы адукацыі, Ілона Якаўлеўна Пасюра са сваёй дачкой Палінай і сынам Дзянісам.
Мы ніколі не забудземся подзвіг нашых прадзедаў і дзядоў. Аўтапрабег аб'ядноўвае бабруйчан ад малога да вялікага, якія шануюць памяць сваіх продкаў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Гэта даніна павагі і падзякі за іх гераічнасць, мужнасць і адвагу!


