Дашкольны ўзрост - гэта важнейшы перыяд станаўлення асобы, калі развіваюцца ўяўленні аб чалавеку, грамадстве, культуры. Важна далучаць дзіця да культуры свайго народа, паколькі зварот да бацькоўскай спадчыны выхоўвае павагу, гонар за зямлю, на якой жывеш. Дзецям неабходна ведаць і вывучаць культуру сваіх продкаў. З любові да роднай хаты, да песні маці, з вывучэння гісторыі народа, з зразумення яго традыцый пачынаецца любоў да роднага краю, да Радзімы, да ўсёй Зямлі. З дзяцінства прывіваецца патрыятызм чалавеку, а перш за ўсё ў сям'і і ў дашкольнай установе, таму што там пачынаецца фармавацца светапогляд грамадзяніна.
Выхаванне цікавасці і любові да роднага краю ў дзяцей дашкольнага ўзросту - карпатлівая работа, якая павінна праводзіцца ў сістэме, планамерна, ва ўсіх узроставых групах і ў розных відах дзейнасці. Пачуццё Радзімы пачынаецца ў дзіцяці з стаўлення да сям'і, да самых блізкіх людзей - да маці, бацькі, бабулі, дзядулі. Гэта карані, якія злучаюць яго з роднай хатай і найблізкім асяроддзем. І хоць многія ўражанні яшчэ не ўсвядомлены ім глыбока, але, прапушчаныя праз дзіцячае ўспрыманне, яны адыгрываюць вялікую ролю ў станаўленні Радзімы.
У рамках ажыццяўлення работы з выхаванцамі па фарміраванні асноў грамадзянска-патрыятычнай культуры ў нашай установе дашкольнай адукацыі былі праведзены калектыўныя прагляды арганізацыі разнастайных відаў дзейнасці з дзецьмі. Каб дасягнуць стабільнага выніку, мы стараемся прымяняць розныя метады ўздзеяння на дзяцей, на іх эмацыйную і маральную сферы. Работу па гэтым напрамку з выхаванцамі ажыццяўляем праз ігравую, тэатралізаваную, мастацкую, музычную адукацыйную дзейнасць з дапамогай выкарыстання праблемна-гульнявых метадаў, практычных сітуацый, а таксама асобасна-арыентаванага падыходу, што фарміруе гнуткае, арыгінальнае мысленне ў дзяцей.
Выхаваць патрыёта сваёй Радзімы - адказная і складаная задача, рашэнне якой у дашкольным узросце толькі пачынаецца. Планамерная, сістэматычная работа, выкарыстанне разнастайных сродкаў і метадаў выхавання, агульныя намаганні ўстановы дашкольнай адукацыі і сям'і, адказнасць дарослых за свае словы і ўчынкі, могуць даць станоўчыя вынікі і стаць асноўнай апорай па патрыятычнаму выхаванню асобы дзіцяці.






