05.06.24
"Па сцяжыначцы ідзе залатое ЛЕТА!..."

Мы ўсё любім лета! Лета-дзіўная пара! Лета дорыць нам цэлы акіян эмоцый і ўражанняў, вітамінаў і буянства фарбаў. І менавіта ў гэты час года з'яўляецца больш часу, які можна прысвяціць творчасці. Маляваць каляровымі крэйдамі, ды яшчэ не на паперы, а на асфальце - гэта шчасце для нашых мастакоў. А ці спрабавалі вы тварыць з дапамогай травушкі-мурашкі? А дзяўчаты 1-й малодшай групы №1 разам з выхавальнікам д/о Наталляй Іванаўнай Грышчанка з дапамогай травінак адлюстравалі свае летнія партрэты, ды яшчэ якія? Кожны партрэт атрымаўся па-свойму прыгожым – з кветкамі, яркім сонейкам і прамяністымі ўсмешкамі. Усе стараліся, дапамагалі адзін аднаму, захоплена ствараючы працы, якія атрымаліся яркімі і ўнікальнымі!