05.07.24
"У двары з раніцы - гульня, разгулялася дзятва!" (аб удзеле ў адкрыцці новай гульнявой пляцоўкі ў мікрараёне)

Гэты год у нашым горадзе Бабруйску праходзіць пад знакам адкрыцця дзіцячых гульнявых пляцовак. Для камфортнага і вясёлага баўлення часу юных бабруйчан 2 ліпеня па адрасе вул. Заходняя, ​​5 адбылося ўрачыстае адкрыццё дзіцячай пляцоўкі. Пабываць на мерапрыемстве і адкрыць сезон вясёлых гульняў на новай пляцоўцы ўдалося выхаванцам групы № 11 нашай установы дашкольнай адукацыі. Актыўны адпачынак на свежым паветры, гульні і заняткі фізічнай культурай закладваюць асновы здаровага ладу жыцця, які дзеці панясуць з сабой у дарослае жыццё. Такія пляцоўкі становяцца месцам першых перамог і дасягненняў, радасных момантаў ад сустрэч новых сяброў. Будучыня кожнага грамадства залежыць ад таго, якія ўмовы мы ствараем сёння для нашых дзяцей. Бабруйск у гэтым плане паказвае прыклад клопату, увагі і адказнасці, і гэта заслугоўвае павагі і падтрымкі.