У мэтах якаснай падрыхтоўкі да новага навучальнага года ў нашай установе дашкольнай адукацыі з 8 па 12 ліпеня сіламі супрацоўнікаў дзіцячага сада быў праведзены касметычны рамонт памяшканняў і ўчасткаў. Былі запланаваны і выкананы наступныя работы: у калідорах і лесвічных пралётах, а таксама ў кожнай узроставай групе праведзена заладжванне расколін, афарбоўка сцен, падваконнікаў і дзвярэй, пакрыццё падлогі лакам. Выраблены рамонтныя работы на харчаблоку, у музычнай і спартыўнай залах. Праведзена добраўпарадкаванне ўчасткаў і прылеглай тэрыторыі. У падрыхтоўцы да новага навучальнага года бацькі кожнай узроставай групы аказалі дапамогу ў набыцці будаўнічых матэрыялаў або ўнеслі дабрачынныя ахвяраванні на набыццё лакафарбавых вырабаў.
Выказваем вялікую падзяку ўсім супрацоўнікам, якія прынялі ўдзел у выкананні рамонтных работ. Таксама наш калектыў вельмі ўдзячны ўсім бацькам выхаванцаў, якія аказалі дапамогу ў правядзенні рамонту. Асаблівыя словы падзякі неабходна выказаць бацькам, якія прынялі і асабісты ўдзел у рамонтных работах: Таццяне Віктараўне Маркавай (маме выхаванкі групы № 3 Дзіяны Маркавай) і Міхаілу Мікалаевічу Гардзейку (тату выхаванца групы № 1 Гардзея Гардзейку)! Да новага навучальнага года гатовы!


