29.07.24
"МНС інфармуе!"

За мінулы перыяд у Бабруйску здарыўся адзін пажар. Без ахвяр. У Бабруйскім раёне два пажары, без ахвяр.

За мінулы тыдзень падраздзяленнямі Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях быў здзейснены 1 выезд на гарэнне смецця і падгаранне ежы, 28 – на спрацоўку сігналізацыі, 37 – на аказанне тэхнічнай дапамогі арганізацыям і насельніцтву.

З пачатку года ў Бабруйску адбыліся 53 пажары. Загінула 3 чалавекі. Выратавана (эвакуіравана) 22 чалавекі.

У Бабруйскім раёне ад пачатку года 30 пажараў. Загінула 3 чалавекі.

У Магілёўскай вобласці з пачатку 2024 года адбыўся 471 пажар, загінула 39 чалавек, у тым ліку 2 дзіцяці.

З пачатку 2024 года ў Рэспубліцы Беларусь здарылася 3435 пажараў, загінула 307 чалавек, у тым ліку 6 дзяцей.

МНС: беражыце сябе і сваю маёмасць!

Не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду!

Сыходзячы, выключайце электрапрыборы з сеткі. Растлумачце дзіцяці пра небяспеку электрычнасці.

Пры развядзенні вогнішчаў на ўчастку ўлічвайце зацішнае надвор'е і бяспечную адлегласць ад збудаванняў і канструкцый.

Усталюйце ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.

Будзьце асцярожныя ля вады. Не адпускайце дзяцей адных да вадаёмаў.

Тэлефон МНС -101; 112.