З 25.07.2024 па 20.08.2024 года традыцыйна ў нашым горадзе была арганізавана міжведамасная абласная акцыя "У школу - з радасцю!". Мэтай мерапрыемства стала - аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы да пачатку новага навучальнага года дзецям са шматдзетных, апякунскіх, прыёмных сем'яў, сем'яў, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Безумоўна, 1 верасня з асаблівым трапятаннем чакаюць будучыя першаклашкі. Кожны марыць пайсці за ведамі з новым заплечнікам, напоўненым школьным прыладдзем. Таксама без увагі добраахвотнікаў не засталіся дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы. У гэтай акцыі прынялі ўдзел педагогі і бацькі выхаванцаў нашай установы адукацыі. Частка сабраных канцылярскіх прылад была перададзена ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Першамайскага раёна г. Бабруйска» для дзяцей сірот і дзяцей, якія апынуліся без апекі бацькоў нашага горада. Частка пісьмовага прыладдзя перададзена малазабяспечаным сем'ям нашай установы дашкольнай адукацыі. Выказваем вялікую падзяку ўсім педагогам і законным прадстаўнікам ДУА «Дзіцячы садок № 82 г. Бабруйска» за праяўленую ўвагу і ўдзел у дабрачыннай акцыі!


