26-27 жніўня ў Палацы Рэспублікі адбылося маштабнае мерапрыемства з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі - Рэспубліканская педагагічная рада. Ад Бабруйска ўдзельнічалі 32 прадстаўнікі педагагічнай супольнасці горада на Бярэзіне, у тым ліку, прыемна адзначыць, і загадчык нашага ДУА «Дзіцячы садок № 82 г.Бабруйска» Таццяна Сяргееўна Рыжанкова. Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 2,5 тыс. чалавек. Абсалютная большасць з іх - гэта прадстаўнікі дэлегацый абласцей і горада Мінска, у ліку якіх і кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі. Удзел таксама бяруць кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, кіраўнікі рэспубліканскіх грамадскіх аб'яднанняў і прадстаўнікі грамадскасці, парламентарыі. У парадку дня педсавета тэмы адукацыі, навукі, тэхналогій, выхавання, патрыятызму і многія іншыя.


