Напярэдадні Дня народнага адзінства, 14 верасня, у Бабруйску прайшоў вялікі велапрабег. Спартыўнае масавае мерапрыемства аб'яднала каля 5 тыс. чалавек. Велакалон на чале са старшынёй Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта прайшла па галоўнай вуліцы Бабруйска - Мінскай - да мемарыяльнага комплексу, размешчанага на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці.
Дружнай маладой камандай пад кіраўніцтвам загадчыка ўстановы дашкольнай адукацыі Таццяны Сяргееўны Рыжанковай прынялі ўдзел у велапрабегу і прадстаўнікі нашага ДУА «Дзіцячы сад № 82 г.Бабруйска»: Алена Віктараўна Цішкова, Марына Уладзіміраўна Хурсанава, Надзея Аляксандраўна Шчарбіч са сваім сынам Зоя Паўлаўна Матава, Дзіяна Валер'еўна Бажонак, Ілона Якаўлеўна Пасюра.
Дзень народнага адзінства дапамагае нам усведамляць, што мы адзіныя, што наш народ згуртаваны і гатовы пераадольваць любыя цяжкасці і перашкоды разам. Маладое свята нагадвае аб важнасці нацыянальнага адзінства і патрыятызму, якія з'яўляюцца асновай развіцця і працвітання Рэспублікі Беларусь. У гэтым дзяржаўным свяце — немінучая падзяка і даніна павагі сучаснікаў папярэднім пакаленням, якія абаранілі права самім вызначаць свой лёс.


