20.09.24
"Аб удзеле ў гарадской акцыі "Беларусь наперад!"

19 верасня ў гонар святкавання Дня Народнага Адзінства ў нашым горадзе Бабруйску маштабна прайшла канцэрт-акцыя "Беларусь, наперад!" Некалькі тысяч патрыётаў сваёй краіны сабраліся ля Палаца мастацтваў. Лепшыя творчыя калектывы Бабруйска стварылі непаўторную атмасферу. Беларускія сцягі, усмешкі, дружалюбнасць і міралюбнасць… 19 верасня Бабруйск паказаў адзінства сэрцаў. Беларусы ніколі не згорнуць з абранага шляху, ніколі і нікому не аддадуць сваю незалежнасць, цэласнасць і мір! Разам мы справімся з любымі выклікамі часу і пераадолеем любыя выпрабаванні! Сярод прысутных у знак салідарнасці і згуртаванасці былі і прадстаўнікі нашай установы дашкольнай адукацыі. Старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Ірына Рынейская далучылася да патрыётаў горада і выступіла перад бабруйчанамі, павіншаваўшы з Днём народнага адзінства.