З мэтай фарміравання ў непаўналетніх, законных прадстаўнікоў і педагогаў пазітыўнага сацыяльнага і псіхалагічнага вопыту ў пытаннях стварэння бяспечнай адукацыйнай прасторы з 02.09.2024 па 30.09.2024 у Магілёўскай вобласці ў чарговы раз праходзь абласны прафілактычны марафон "Старт на Бяспеку!"
Марафон уключае ў сябе правядзенне мерапрыемстваў па дарожнай, пажарнай, інфармацыйнай, электрабяспецы, асабістай і прававой бяспецы, ахове працы і правілах бяспекі, грамадзянскай абароне і здароваму ладу жыцця.
У працэсе мерапрыемстваў удзельнікі марафону змогуць актуалізаваць веды па пытаннях бяспекі, развіць якасці асобы, якія садзейнічаюць адказным паводзінам у навакольным свеце, дазваляюць прадбачыць і пазбягаць небяспечныя сітуацыі, павысіць узровень правасвядомасці.
