У мэтах навядзення парадку і добраўпарадкавання 12 кастрычніка ў Бабруйску адбыўся гарадскі суботнік. Члены працоўных калектываў розных арганізацый і ўстаноў горада прывялі ў належны санітарны стан уласныя, прылеглыя і замацаваныя тэрыторыі. Таксама аб'ектамі суботніка сталі вуліцы, дваровыя тэрыторыі, скверы, паркі, будаўнічыя пляцоўкі, прамысловыя зоны. Прынялі ўдзел у гарадскім суботніку і супрацоўнікі нашай установы дашкольнай адукацыі.
У гэты ж дзень у Бабруйску была арганізавана акцыя па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні "Разам для зялёнай Беларусі!", прымеркаванай да Года якасці. У рамках акцыі ў горадзе праведзена пасадка дрэў у «Парку сямейных дрэў», а таксама па вуліцы Леніна насупраць ЦЭЦ-1.
Суботнік - гэта яшчэ адна нагода зрабіць свет вакол сябе чысцей і прыгажэй!



