Быць добрым бацькам - самая адказная і патрэбная праца ў жыцці мужчыны. Тата заўсёды імкнецца быць прыкладам для сына і добрым чараўніком для дачкі. Навучыць, расказаць, абараніць, растлумачыць і зрабіць усё гэта з любоўю і цярпеннем — такое можа толькі тата. У рамках святкавання Дня бацькі ў нашым дзіцячым садзе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя святу: былі праведзены цікавыя тэматычныя гутаркі, заняткі, на якіх дзеці расказвалі пра сваіх самых лепшых у свеце тат, малявалі для іх партрэты: "Тата, ты самы добры на свеце!" , разглядалі фотавыставы: «У мяне ёсць тата!...», адгадвалі загадкі пра прафесіі тат і да т.п.
Дзень Айца - гэта выдатная нагода сказаць бацькам: "Дзякуй" за іх сілу, клопат, цярпенне і любоў! Мы рады, што ў нашых дзяцей ёсць такія цудоўныя таты, якія любяць іх і дораць ім сваю пяшчоту.
