05.11.24
«Восень на ўскрайку фарбы разводзіла…» (пра выставу творчых работ дзяцей)

Увосень свет напаўняецца яркімі фарбамі, колеры пераплятаюцца паміж сабой, ствараючы цудоўныя казачныя пейзажы. Восень - дзіўны час, яна зменьвае прыроду, робіць яе незвычайна прыгожай. Як бы ні было сумна ад таго, што хутка зіма, настрой усё роўна паднімаецца, калі назіраеш за прыродай. Змена пор года ўносіць разнастайнасць у наша жыццё і служыць крыніцай творчага натхнення. Восень натхняе не толькі мастакоў, але і дзяцей. Па выніках восеньскіх назіранняў у прыродзе нашы хлопцы ў сваіх малюнках паспрабавалі перадаць свае ўражанні аб прыгажосці восені, якія можна было ўбачыць на выставах дзіцячых работ у групах і яшчэ на агульнай выставе творчых работ: "Восеньскія замалёўкі". Кожная работа выканана са стараннем і любоўю, нясе ў сабе цяпло і дабрыню. Восень - гэта сапраўды казка, не параўнальная ні з чым, і мы жадаем гэтую восень у памяці пакінуць усім!