08.11.24
"Бацькоўскі кантроль у сетцы інтэрнэт"

Сёння шмат гаворыцца аб пагрозах, якія тоіць у сабе інтэрнэт. Пра гэта паведамляюць па тэлебачанні, радыё, пішуць у газетах і часопісах, але больш за ўсё на гэтую тэму сказана ў сетцы Інтэрнэт.

У першую чаргу, гэтым пагрозам схільныя нашы дзеці.

Дзеці могуць занесці на сямейны кампутар шкоднасную праграму, часцяком званую вірусам ці траянам. Але нават калі знікне ўся каштоўная інфармацыя, якая захоўваецца на кампутары, або шкоднасная праграма выкрадзе рэквізіты электронных плацежных сістэм, і мы пазбавімся грашовых сродкаў - гэта паўбяды. А вось калі дзіця начытаецца, наглядзіцца, наслухаецца ўсяго негатыўнага, што ёсць у інтэрнэце, мы можам пазбавіцца яго. Вось гэта - самая сапраўдная бяда.

Толькі не трэба панікі і паспешных рашэнняў! У інтэрнэце ёсць і сродкі барацьбы з такім злом: парады, як з гэтым змагацца, форумы і сацыяльныя сеткі, дзе бацькі абмяркоўваюць свае праблемы. Ёсць і камп'ютарныя праграмы, з дапамогай якіх мы можам абмяжоўваць доступ дзіцяці да непажаданай інфармацыі.

Рэкамендацыі для бацькоў з афіцыйных крыніц РБ: (клікніце на карцінкі)