12.11.24
"Без пажару можна жыць, калі з правіламі сябраваць!" (аб прафілактычнай гутарцы супрацоўнікаў БГРАНС з дзецьмі)

Фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту навыкаў асабістай бяспекі заўсёды вельмі актуальнае. Калі дарослыя ведаюць пра тое, як паводзіць сябе ў той ці іншай небяспечнай сітуацыі, то дзеці такой інфармацыяй проста не валодаюць, і сустрэўшыся з небяспекай тварам да твару, часта аказваюцца безабароннымі. Таму навучанне дзяцей правілам бяспекі трэба пачынаць як мага раней і праводзіць іх у сістэме. З гэтай мэтай нашых выхаванцаў са старэйшай групы наведалі супрацоўнікі Бабруйскага ГРАНС, інспектара СПіва, Юлія Мікалаеўна Юхневіч-Ізмер і Наталля Аляксандраўна Глазко. З хлопцамі была праведзена гутарка аб правілах бяспекі пры пажары, разам паўтарылі, па якіх нумарах трэба выклікаць ратавальнікаў, міліцыю, медыцынскую службу. У гульнявой форме дзецям расказалі аб небяспеках, якія могуць адбыцца ў выніку неасцярожнага абыходжання з агнём, а таксама аб тым, як правільна сябе паводзіць у выпадку ўзнікнення пажару. Таксама спецыялісты МНС растлумачылі, чаму нельга гуляць з запалкамі і ўключаць без дазволу дарослых бытавыя электрапрыборы. Спадзяемся, што нашы мерапрыемствы дапамогуць сфарміраваць у хлопцаў трывалыя веды ў галіне асабістай бяспекі і спатрэбяцца ім у далейшым жыцці.