"Канстытуцыя-закон! Усіх важней і стражэй ён!...
(аб мерапрыемствах, прымеркаваных Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь)
15 сакавіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Слова "Канстытуцыя" паходзіць ад лацінскага - "прылада". Канстытуцыя дзяржавы з'яўляецца дакументам вышэйшай юрыдычнай сілы. Дзень Канстытуцыі ў нашай краіне пачалі святкаваць 15 сакавіка 1994 года, калі з'явілася першая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая абвясціла Рэспубліку «унітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай», усталяваўшы прэзідэнцкую форму дзяржаўнага кіравання. У нашай краіне Канстытуцыя-гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзякуючы Канстытуцыі любы чалавек у нашай краіне мае права на годнае жыццё і асобаснае развіццё.
Ужо ў дашкольным узросце мы пачынаем знаёміць нашых выхаванцаў з асноўнымі палажэннямі Канстытуцыі, выхоўваем любоў, павагу і гонар да Радзімы, дзяржаўных сімвалаў, фарміруем прававую культуру з дапамогай спецыяльна-арганізаванай дзейнасці (заняткаў) і розных відаў дзіцячай дзейнасці (развіваючыя гульні, гутаркі, віктарыны, чытанне мастацкіх твораў і г.д.). Усе мерапрыемствы накіраваны на фарміраванне ў дзяцей патрыятычных пачуццяў і грамадзянскасці: выхаванне любові да роднага дома, сям'і, установы адукацыі, горада, роднай прыроды, культурнага здабытку свайго народа; выхаванне паважлівага стаўлення да роднай зямлі, традыцый дзяржавы і грамадскіх святаў. І яшчэ важным вынікам такіх мерапрыемстваў з'яўляецца разуменне старэйшымі выхаванцамі таго, наколькі значнай З'яўляецца Канстытуцыя для нашай дзяржавы і як важна не толькі ведаць, але і выконваць законы, расці грамадзянамі, годнымі сваіх продкаў. Бо, быць грамадзянінам-вялікая адказнасць за грамадства, сям'ю і блізкіх, у першую чаргу перад сабой!

