Фарміраванне асноў бяспекі жыццядзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту на сучасным этапе з'яўляецца актуальнай і значнай праблемай, паколькі абумоўлена аб'ектыўнай неабходнасцю інфармавання дзяцей аб правілах бяспечных паводзін, набыцця імі вопыту бяспечных паводзін у побыце. Важна не толькі засцерагаць дзіця ад небяспекі, але і рыхтаваць яго да сустрэчы з магчымымі цяжкасцямі, фарміраваць уяўленне аб найбольш небяспечных сітуацыях, аб неабходнасці захавання мер засцярогі, прывіваць яму навыкі бяспечных паводзін у побыце. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі ўключае задачы фарміравання сацыяльнага вопыту, асобасных якасцяў дзіцяці на аснове далучэння яго да сістэмы сацыяльных адносін у розных жыццёвых і гульнявых сітуацыях. У рамках рашэння гэтай задачы ў дзяцей дашкольнага ўзросту фарміруюцца ўяўленні аб значнасці бяспечных паводзін дома, на вуліцы, у грамадскіх месцах, у тым ліку ў экстрэмальных сітуацыях; правілах пажарнай бяспекі; правілах зносін з незнаёмымі людзьмі на вуліцы і інш. Для кожнай узроставай групы выхаванцаў існуе свой арсенал метадаў, прыёмаў, формаў арганізацыі адукацыйнага працэсу па фарміраванні асноў бяспекі паводзін. Іх выбар залежыць ад узросту дзяцей і ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагога. Рэалізацыя задач фарміравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту асноў бяспекі жыццядзейнасці ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі адбываецца ў спецыяльна арганізаванай і нерэгламентыраванай дзейнасці.
З мэтай павышэння прафесійнай кампетэнцыі педагогаў на базе нашай установы адукацыі было арганізавана метадычнае аб'яднанне для выхавальнікаў дашкольнай адукацыі Першамайскага раёна г. Бабруйска па асновах бяспекі жыццядзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту. У пасяджэнні метадычнага аб'яднання прыняла ўдзел інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю БГРА НС Крычко Алена Віктараўна. Алена Віктараўна нагадала педагогам аб правілах пажарнай бяспекі ў побыце і на працоўным месцы. Педагогі замацавалі веды аб аўтаномным пажарным апавяшчальніку, Правілах карыстання вогнетушыцелем і ўспомнілі, як неабходна дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях.
Усім грамадзянам неабходна засцерагаць малых ад магчымых небяспек, вучыць правільна і бяспечна паводзіць сябе ў транспарце, у грамадскіх месцах, на вуліцы, дома, у зносінах з незнаёмымі людзьмі. Але трэба памятаць, што галоўнае-гэта асабісты прыклад бацькоў, выхавальнікаў і проста дарослых людзей!
