01.04.23
"Ахова працы-галоўны складнік культуры вытворчасці "(аб удзеле ў абласной акцыі)

У мэтах выканання даручэння Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта з 13.03.2023 па 31.03.2023 ва ўстановах і арганізацыях вобласці была праведзена абласная акцыя «Ахова працы – галоўны складнік культуры вытворчасці».Мэтай дадзенай акцыі з'яўляецца дэманстрацыя прыярытэтнасці аховы працы на прадпрыемствах і ва ўстановах вобласці, а таксама павышэнне бяспекі і якасці арганізацыі вытворчага працэсу, паляпшэння ўмоў працы, прафілактыкі траўматызму і прафзахворванняў. Пытанні забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў нормаў аховы працы і прымянення мер па іх ліквідацыі з'яўляюцца прыярытэтам сучаснага этапу.

У дадзенай акцыі прыняў удзел калектыў нашай установы адукацыі. У ходзе акцыі былі вывучаны пытанні ўтрымання тэрыторыі, працоўных месцаў, наяўнага абсталявання ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі. Таксама запланаваны мерапрыемствы па якасным выкананні існуючых патрабаванняў аховы працы і бяспекі ва ўстанове адукацыі.