15.04.23
"Мы пра вайну вершамі гаворым!..."(аб удзеле ў чэлендж-конкурсе "вершы Перамогі")

У гонар 78-й гадавіны святкавання Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, разгрому савецкімі войскамі нямецка-фашысцкіх войскаў, з 13.04.2023 года запусціўся паэтычны чэлендж-конкурс «вершы Перамогі» сярод педагагічных работнікаў і моладзі ўстаноў адукацыі і культуры г.Бабруйска. Чэлендж-конкурс праводзіцца сектарам ідэалагічнай работы па справах моладзі г. Бабруйска. У дадзеным чэленжы прынялі ўдзел і педагогі нашай установы дашкольнай адукацыі: Каранкевіч Надзея Георгіеўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі, Іваніцкая Анастасія Аляксандраўна, музычны кіраўнік, – пад кіраўніцтвам загадчыка дзіцячым садам Рыжанковай Таццянай Сяргееўнай. У конкурсным відэа гучыць верш сучаснага паэта, Мельнікава Андрэя Стэфановіча, " Ну «што мы ведаем пра вайну!»
Гэта не толькі конкурс! Гэта парыў і кліч душы кожнага ўдзельніка. Прыемна, што памяць аб Вялікай Перамозе, яе героях нас аб'ядноўвае. У чэлендж-конкурсе могуць удзельнічаюць і дарослыя, і навучэнцы. Яны чытаюць вершы не толькі вядомых паэтаў, але і сваіх землякоў, уласнага сачынення. Вершы пра перамогу, асабліва радкі абпаленыя вайной, нясуць у сабе ўсю праўду пра вайну, горыч страт і цану Перамогі. Калі гэтыя вершы пра вайну чытаюць наша моладзь і дзеці, з заміраннем услухоўваешся ў кожнае слова і разумееш, наколькі важная гэтая перамога!