20.05.23
"Які добры дзень-працаваць нам не лянота!"(аб удзеле ў гарадскім суботніку)

У мэтах навядзення парадку і добраўпарадкавання 20 мая ў Бабруйску адбыўся гарадскі суботнік. Арганізацыі горада правялі работы па прывядзенню ў належны санітарны стан уласныя, прылеглыя і замацаваныя тэрыторыі. У ходзе суботніка таксама праведзена санітарная ўборка на аб'ектах ведамаснага жыллёвага фонду, унутрыдамавых тэрыторыях, на тэрыторыях будаўнічых пляцовак. Прынялі ўдзел у гарадскім суботніку і супрацоўнікі нашай установы дашкольнай адукацыі. Заробленыя на працоўных месцах у дзень правядзення гарадскога суботніка грашовыя сродкі ў аб'ёмах, якія вызначаюцца добраахвотна работнікамі, у тым ліку работнікамі, дзейнасць якіх не звязаная з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на асобны бягучы рахунак гарвыканкама.
Грашовыя сродкі будуць накіраваны на добраўпарадкаванне горада Бабруйска, набыццё малых архітэктурных формаў.