Роўна 82 гады таму з вераломнага ўварвання нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыю сучаснай Беларусі пачалася Вялікая Айчынная вайна.22 чэрвеня ў 4 раніцы ля брацкай магілы Савецкім ваеннапалонным на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.
У мітынгу прынялі ўдзел кіраўнікі, прадстаўнікі працоўных калектываў усіх устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў горада Бабруйска. Таксама на чале з загадчыкам нашай установы адукацыі, Рыжанковай Таццянай Сяргееўнай, у мерапрыемстве прынялі ўдзел педагогі нашай установы адукацыі. Перад хвілінай маўчання старшыня Бабруйскага гарвыканкама Ігар Кісель выступіў перад прысутнымі: "22 чэрвеня Беларусь першай прыняла ўдар захопнікаў. Жорсткія баі адбываліся па ўсёй лініі фронту. Бамбардзіроўкам падвергліся найважнейшыя аб'екты нашага горада: аэрадром, чыгуначная станцыя, пад'язныя шляхі да чыгунак і аўтамабільных мастоў. Наперадзе былі яшчэ доўгія 1418 франтавых дзён, але ў самы першы дзень народ зрабіў свой выбар – быць у хвіліны небяспекі са сваёй Айчынай, стаяць за яго да смерці. Радзіму ворагу не аддаваць! Гэты выбар прадвызначыў зыход вайны. Сёння ля брацкай магілы Савецкім ваеннапалонным, знішчаным фашыстамі, мы смуткуем і аддаём даніну бязмернай павагі тым, хто паміраў, але не здаваўся, хто здзейсніў подзвіг дзеля нашай мірнай будучыні. Пакуль жывая памяць аб гераізме і мужнасці нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на нашай зямлі будуць мір і згода». Удзельнікі мітынгу ўсклалі жывыя кветкі да помніка.