06.12.24
«З вялікай павагай ставімся да энергазберажэння!» (аб удзеле ў конкурсе "Энергамарафон")

Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь арганізуе ў 2024/2025 навучальным годзе XVIII рэспубліканскі конкурс "Энергамарафон".

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання актыўнай сацыяльнай пазіцыі ў адносінах да рацыянальнага выкарыстання энергетычных рэсурсаў і беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, папулярызацыі сярод дзяцей і моладзі важнасці энергазберажэння і энергаэфектыўнасці, выяўлення і распаўсюджвання эфектыўнага вопыту ўстаноў адукацыі па арганізацыі энергазберажэння.

Асноўныя задачы рэспубліканскага конкурсу "Энергамарафон":
• прапаганда метадаў эканоміі энергарэсурсаў;
• актывізацыя даследчай і творчай дзейнасці навучэнцаў і педагагічных работнікаў у галіне энергазберажэння;
- развіццё метадаў адукацыі ў галіне энергазберажэння, энергаэфектыўнасці і экалогіі;
- распрацоўка практычных мер па эканоміі энергарэсурсаў, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання энергарэсурсаў у побыце;
• прыцягненне ўвагі грамадскасці да пытанняў энергаэфектыўнасці і экалогіі, актыўнае прасоўванне Мэт устойлівага развіцця.

Конкурс праводзіцца па разнастайных намінацыях. У намінацыі "Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў", якая ўключае паднамінацыі "Відэаролік" і "Улётка; плакат; малюнак», прынялі ўдзел педагогі нашай установы дашкольнай адукацыі: Марына Уладзіміраўна Хурсанава, педагог дадатковай адукацыі, і Кацярына Уладзіміраўна Астапенка, выхавальнік дашкольнай адукацыі, са сваімі выхаванцамі. Мерапрыемствы заключнага этапа XVIII рэспубліканскага конкурсу "Энергамарафон" адбудуцца ў сакавіку 2025 года ў Магілёўскай вобласці.

Выказваем падзяку нашым педагогам і выхаванцам за актыўную жыццёвую і творчую пазіцыю!