Радзіма пачынаецца з кахання да той зямлі, на якой нарадзіўся і жывеш. Але проста любіць родную зямлю недастаткова, неабходна ведаць гісторыю, культуру, славутасці, запаведныя куткі, тое чым славіцца родны горад, край, знакамітых землякоў. Знаёмства выхаванцаў з родным горадам і роднай краінай - працэс працяглы і складаны. Ён не можа праходзіць калі-нікалі. Дадатнага выніку можна дасягнуць толькі сістэматычнай працай, пры ажыццяўленні комплекснага падыходу да накіравання. Немагчыма казаць аб выхаванні любові да роднага краю без паведамлення дзецям пэўных ведаў пра яго. Сваю любоў да родных мясцін, веданне таго, чым знакаміты родны край, краіна, якая яго прырода, якой працай заняты людзі, дарослыя (бацькі, педагогі) перадаюць дзецям. Тэматычнае планаванне праз выкарыстанне разнастайных відаў дзіцячай дзейнасці і форм работы з выхаванцамі дапамагае нам правільна дазаваць пазнавальны матэрыял, фарміраваць паслядоўна ўяўленні і развіваць пазнавальную актыўнасць па тэмах маральна-патрыятычнага выхавання. У рамках рэалізацыі задач дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі прайшлі калектыўныя прагляды форм работы з выхаванцамі па выхаванні цікавасці і любові да роднага краю. Гульні і гульнявыя сітуацыі («Якая вуліца, які дом?», «Падарожжа па мікрараёне «Заходні», «Прыродныя сімвалы Беларусі»), складанне макета мікрараёна, разгляд карты Беларусі, складанне маршруту прагулкі па мікрараёне і іншыя прыёмы працы дапамагаюць педагогам актывізаваць дзейнасць дзяцей, фарміраваць цікавасць, павагу да роднага населенага пункта, эмацыйна-пазітыўнае стаўленне да Радзімы.





