10.12.24
«Прафесій шмат у свеце ёсць, іх немагчыма пералічыць!» (пра далучэнне выхаванцаў да свету прафесій)

Як выдатна і цікава даведвацца новае аб навакольным свеце. А калі гэты свет датычыцца дарослых, ды яшчэ мамы ці таты і іх прафесій, то гэта ўдвая цікавей. Прафесія - гэта праца, якой чалавек прысвячае ўсё жыццё. І каб нашы дзеці не адказвалі на пытанне: "Дзе працуе мама (тата)?" - «На працы», мы арганізуем разнастайныя віды дзіцячай дзейнасці па развіцці ўяўленняў выхаванцаў аб прафесіях бацькоў, дарослых. У рамках працы з выхаванцамі па далучэнні да бліжэйшага сацыяльнага асяроддзя разам з дзецьмі мы ўспомнілі і замацавалі веды аб прафесіях і іх значнасці. Рабяты распавядалі аб прафесіях сваіх бацькоў і аб людзях, якія працуюць у дзіцячым садку, гэтак жа распавялі аб сваіх марах "Кім я стану ў будучыні". Былі праведзены гутаркі серыі "Славім Радзіму працай": "Хто ежу гатуе нам?", "Хто нам шые вопратку?", "Хто нам будуе новы дом?" і інш. Дзеці гулялі ў развіваючыя гульні: "Свет прафесій", "Прадметы працы", "Хто, што зрабіў" і інш. Чыталі кнігі на тэму "Прафесіі", разглядалі ілюстрацыі і альбомы на дадзеную тэму. Выказваем падзяку бацькам, якія адгукнуліся на нашу прапанову – зрабіць з дзецьмі фотаматэрыялы (альбомы, калажы, папкі): "Прафесіі маіх бацькоў". З якім гонарам хлопцы паказвалі свае фатаграфіі і расказвалі аб прафесіях мамы і таты. Важную ролю ў сацыялізацыі дзіцяці і маральным выхаванні іграе сям'я. Спрыяльнай умовай для выхавання працавітасці створаны ў тых сем'ях, дзе бацькі паспяхова працуюць па сваёй спецыяльнасці, любяць сваю прафесію, расказваюць дзецям аб рабоце. Асабісты прыклад бацькоў з'яўляецца для дзіцяці вельмі важным стымулам. Маючы станоўчы прыклад бацькоў, дзеці імкнуцца быць працавітымі, актыўнымі, аказваць дапамогу, прыносіць карысць.