Першамайская раённая арганізацыя г. Бабруйска РГА "Белая Русь" з 15 лістапада па 15 снежня 2024 года праводзіла штогадовую дабрачынную акцыю "Дары Дабро". Усе ахвочыя маглі звярнуцца ў грамадскую прыёмную Першамайскай раённай арганізацыі г. Бабруйска РГА "Белая Русь" па адрасе: г. Бабруйск, вул. 50 год УЛКСМ, в. 25, офіс 103. Сабраныя падарункі плануецца накіраваць дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, выхаванцам прыёмных сем'яў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. І ўжо традыцыйна прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі "Дары Дабро" супрацоўнікі і бацькі выхаванцаў ДУА "Дзіцячы сад № 82 г.Бабруйска". Выказваем падзяку ўсім нашым удзельнікам акцыі за праяўленне актыўнай жыццёвай пазіцыі!
