Новы год самае любімае, добрае, казачнае свята, якое чакаюць у кожнай хаце, у кожнай сям'і. Новы год - заўсёды чаканне цуду, чароўных ператварэнняў, прыгод. А навагоднія дзіцячыя святы - гэта час цудаў, ператварэнняў і сюрпрызаў, якія любяць усе дзеці! З 23 снежня пад кіраўніцтвам музычных кіраўнікоў, Марыны Аляксееўны Леаненка, Аляксандры Міхайлаўны Арцёмчык, а таксама нашага творчага педагога Алены Уладзіміраўны Шкадровіч, у нашай установе дашкольнай адукацыі праходзяць музычныя святы, прымеркаваныя да Новага года. Рознакаляровыя бліскучыя гірлянды і ярка ўпрыгожаная ялінка ў музычнай зале прынеслі дзецям адчуванне цуду. У час свята казачныя героі захаплялі дзяцей у чароўны свет казкі. У гасцях у рабят пабывалі вясёлыя Снегавік і Снежная Баба, лясныя героі (Ліска, Зайка, Блочка), якія хацелі разам з усімі сустракаць Новы год і весялілі ўсіх гульнямі і забавамі. На святы да дзяцей прыходзілі Баба Яга, Нехачуха. Дзеці акунуліся ў святочную атмасферу прыгод, паўдзельнічалі ў цікавых гульнях. І, вядома, галоўныя госці на свяце - гэта Дзед Мароз і Снягурка. Карагоды, гульні, жарты з Дзедам Марозам нікога не пакінулі абыякавымі. Усе дзеці з задавальненнем праяўлялі свае таленты: танчылі, вадзілі карагоды, расказвалі вершы, спявалі песні, гралі. Мора радасці і эмоцый выклікалі падарункі, уручаныя дзецям з рук самога Дзядулі Мароза! Святы атрымаліся вельмі вясёлымі і радаснымі, пакінулі шмат прыемных уражанняў і эмоцый! А для нашых педагогаў лепшы падарунак да Новага года - гэта бачыць шчаслівыя вочы дзяцей і бацькоў. Выказваем вялікую падзяку ўсім нашым педагогам, асабліва творчай групе нашых сапраўдных артыстаў, якія прынялі ўдзел у арганізацыі і правядзенні навагодніх свят для дзяцей!





