Зіма - цудоўная і чароўная пара года! Гледзячы на яе марозную беласнежную прыгажосць, хочацца тварыць! Традыцыйна напярэдадні Новага года і Калядаў у нашай установе дашкольнай адукацыі арганізавана выстава вырабаў з удзелам бацькоў «Прыйшла зіма вясёлая з канькамі і санкамі…». Разнастайныя ялінкі, пацешныя снегавікі, заснежаныя домікі, белыя звяркі – усё зроблена рукамі дзяцей і бацькоў з разнастайных матэрыялаў. На выставе прадстаўлены вырабы, якія вырабляліся з ваты, тканіны, нітак, сурвэтак, паперы і кардону, прыроднага матэрыялу. Навагоднія і зімовыя сюжэты сямейнай творчасці ўпрыгожылі наш дзіцячы сад і ўнеслі непаўторны элемент у навагодні інтэр'ер. Колькі ў дзяцей было радасці ў вачах і гонару за выраб, выкананы сваімі рукамі разам з бацькамі. Выказваем падзяку ўсім бацькам, якія прынялі ўдзел у выставе творчых работ, за праява творчасці і фантазіі!



